J:МОРС - Горад

Песня "Горад" - исполнителя J:МОРС из альбома Адлегласць - скачать в mp3 или слушать бесплатно.

Длительность: 3:49

Размер: 5.5Mb

Прослушано: 915

Жанр:Рок

Клип к песне Горад




Текст песни

Гэты горад мае тысячу агнёў
І пустых завулкаў і праспектаў
Ты ідзеш павольна, стомлены анёл
Паступова адыходзіць лета
Гэты горад назірае і маўчыць
На гадзінніку без чвэрці восем
Гэты горад мае тысячу прычын
Пераблытаць карты ў тваім лёсе
У гэтым горадзе ўсё істотна
Усё дакладна недвухсэнсоўна
Паміраем ад адзіноты
Паміж вуліц і стадыёнаў
Ты аднойчы яго сустрэнеш
Гэта толькі адна з гісторый
І калі ты ў яе паверыш
Будзе ён назаўжды з табою
Ты не верыла, аднойчы будзе так
У натоўпе раптам твар знаёмы
Разумееш ты, што гэта пэўны знак
Адпаведныя шукаеш словы
Ты ў гэтым горадзе зусім адна
Паступова надыходзіць восень
Паспрабуе выпіць ён цябе да дна
Пераблытаць карты ў тваім лёсе
У гэтым горадзе ўсё істотна
Усё дакладна недвухсэнсоўна
Паміраем ад адзіноты
Паміж вуліц і стадыёнаў
Ты аднойчы яго сустрэнеш
Гэта толькі адна з гісторый
І калі ты ў яе паверыш
Будзе ён назаўжды з табою

Показать текст

Популярные треки

Someone - Vanotek, Denitia
2 Die 4 - Tove Lo
In The Dark - Purple Disco Machine, Sophie and the Giants
#HABIBATI - Пошлая Молли, HOFMANNITA
ИСКАЛА - Земфира

Будьте первым кто оставит комментарий!